Віртуальны музей пісьменніка-земляка
Франца Іванавіча Сіўко
2-я ЗАЛА 3-я экспазіцыя
Ля муроў Ватыкана
У Ватыкане, 1995 г. Калядная вечарына ў абласной бібліятэцы Кожны талент ад Бога Здымак да артыкула “Капліца ў Вяце”
У Ватыкане, 1995 г. Калядная вечарына ў абласной бібліятэцы Кожны талент ад Бога Здымак да артыкула “Капліца ў Вяце”
Франц Сіўко шмат гадоў супрацоўнічае з каталіцкімі выданнямі Беларусі, у прыватнасці, з часопісамі “Ave Maria” і “Наша вера”, дзе змяшчае свае допісы (інтэрв’ю, аповеды, нататкі) пад псеўданімам Францішак Дубраўскі (утв. ад старой назвы вёскі Міжрэчча – Дуброўка).
"Дзеля духоўнага ўзрастання”: творчая сустрэча
“Кожны талент ад Бога” прайшла ў Віцебску
{{{
Да рэлігійнае тэматыкі ён звярнуўся напрыканцы мінулага стагоддзя пад уражаннем ад наведання Ватыкана. Шмат піша пра вернікаў Віцебскай каталіцкай дыяцэзіі, пра ўнутрыканфесійныя падзеі, пра няпростыя лёсы людзей на шляху да Бога. Не забываецца пры гэтым пра сваіх землякоў. Так, на старонках часопіса “Ave Maria” друкаваліся яго допісы пра католікаў з Вяты і іх капліцу Яна Хрысціцеля, пра фэст у Ідолце, пра набажэнства ў Павяцці, пра веру ў жыцці некаторых добра знаёмых яму асобаў, напрыклад, настаўнікаў Павяцкай школы, якія калісьці яго вучылі, – А. І. Рачыцкай і Т. М. Савуць. У Віцебску карыстаюцца папулярнасцю сустрэчы “Кожны талент ад Бога”, якія Франц Іванавіч вось ужо каторы год ладзіць пры культурна-рэлігійным цэнтры кафедральнага касцёла Езуса Міласэрнага і ў якім бяруць удзел вядомыя літаратары, мастакі, людзі іншых творчых (і не толькі творчых) прафесій. Дзякуючы яго энтузіязму штогод у снежні ў Віцебскай абласной бібліятэцы праводзіцца Калядная вечарына з удзелам біскупа Алега Буткевіча
Архіў артыкулаў Ф. Сіўко ў часопісах "Ave Maria", "Наша вера" і на сайце catholic.by
{{{
У рамках дзейнасці культурна-рэлігійнага цэнтра пры катэдры
ў Віцебску адбылася экскурсія па адметных мясцінах горада
Крыніца: CatholicNews.by
Крыніца: Catholic.by
У Віцебску адбылася штомесячная сустрэча “Кожны талент ад Бога”
Крыніца: CatholicNews.by